Беларуска можа стаць найлепшай тэнісісткай верасня. Галасаваць можа кожны


Арына Сабаленка на сёння – першая ракетка Беларусі

Жаночая тэнісная асацыяцыя намінавала Арыну Сабаленка, якая займае 16-ы радок у сусветным рэйтынгу, на званне найлепшай тэнісісткі верасня. На гэты тытул прэтэндуюць таксама чэшка Караліна Плішкава і японка Наомі Осака.

Прагаласаваць за тэнісістак можна да поўначы паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу – то бок, да 7-й раніцы паводле нашага – на афіцыйнай старонцы асацыяцыі.

Плішкава, Осака і Сабаленка – кандыдаткі на званне найлепшай ракеткі мінулага месяца. Фота – WTA

Вынікі галасавання абвесцяць 5 кастрычніка.

ДД

Глядзі таксама
Каментары