Беларусі не далі правесці Суперкубак УЕФА


Прэс-канферэнцыя кіраўніцтва УЕФА.
Фота: UEFA.com

Суперкубак УЕФА-2021, на правядзенне якога прэтэндавалі беларускія ўлады, пройдзе ў паўночнаірландскім Бэлфасце. Пра гэта паведамілі ў Звязе еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА).

На правядзенне Суперкубку, акрамя Бэлфасту, прэтэндавалі таксама Менск, Хельсінкі і Харкаў.

Разам з тым у Беларусі ў 2021 годзе пройдзе жаночы чэмпіянат сярод дзяўчат, маладзейшых за 19 гадоў.

Лукашэнка і Чэфэрын.
Фота: president.gov.by

Нагадаем, што 19 верасня з кіраўніком УЕФА Александэрам Чэфэрынам у Менску сустракаўся беларускі кіраўнік. Аляксандр Лукашэнка абяцаў зрабіць усё магчымае для правядзення Суперкубку – «не горш за найлепшыя сталіцы нашага кантыненту».

Ён таксама паскардзіўся, што УЕФА не песціла Беларусь «буйнымі футбольнымі падзеямі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў