Беларус вёз ува Украіну сігнальную ракету


Супраць яго распачалі праверку па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу.

25 лютага на аўтадарожным пераходзе «Аляксандраўка» у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці памежнікі знайшлі ў бардачку аўтамабіля грамадзяніна Беларусі прадмет, які нагадваў гранату.

Памежнікі адразу закрылі пераход і ачапілі ягоную тэрыторыю. Аб сітуацыі былі праінфармаваныя ратавальнікі і міліцыя, а таксама ўкраінскія памежнікі.

Выбуховыя тэхнікі ўсталявалі, што падазроны прадмет з’яўляецца сігнальным боепрыпасам. Прэсавая служба памежнага камітэту падае, што прызначаная балістычная экспертыза.

У дачыненні да кіроўцы памежнікі распачалі праверку паводле артыкулаў за «незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» і «незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскай эканамічнай звязу або дзяржаўную мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі або боепрыпасаў».

ДД

Стужка навінаў