Беларус спрабаваў увезці ў Кітай 1,8 кг какаіну


Афіцэр спраўджвае падшыўкі куртак, насякнутыя какаінам. Увагу мытні прыцягнула цёплае не па сезоне адзенне беларуса. Фота – shanghai.gov.cn

Гарадскі партал Шанхаю падае, што грамадзяніна Беларусі, які перавозіў наркотыкі ў чатырох куртках, затрымалі на лётнішчы Пудон яшчэ 31 ліпеня.

Такая колькасць цёплага адзенне прыцягнула ўвагу мытнікаў да мужчыны, які ляцеў з Зімбабвэ ў Шанхай праз сталіцу Эфіопіі Адыс-Абэбу.

Паводле «China News», апошнім часам кітайская мытня рэгулярна затрымлівае кантрабандыстаў, якія мочаць вопратку ў растворы з наркотыкамі. Пазней наркотык аддзяляюць новым вымочваннем у вадзе.

Праверыўшы адзенне беларуса, мытнікі заўважылі сляды какаіну. Пазней з куртак вагою 5432 грама ім удалося атрымаць больш за 1800 грамаў наркотыку.

Незаконны зварот наркотыкаў у Кітаі караецца нават смерцю.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары