Трэйлер да фільму «Анамія»
Фільм Уладзіміра Казлова «Анамія» будзе паказаны ў конкурснай частцы фестывалю ў Варшаве.
Стужка пазмагаецца за ўзнагароду ў намінацыі «Вольны дух» («Wolny duch»), у якой абяруць лепшую «незалежную, эксперыментальную, бунтарскую» працу.
«У цэнтры фільму – маладыя людзі, якія жывуць без мэтаў і ідэалаў у грамадстве, якое нічога ім не можа запрапанаваць», – гаворыцца ў апісанні працы.
На фестывалі «Анамія» прадстаўляе Расею.
Варшаўскі кінафестываль адбудзецца ў польскай сталіцы з 7 па 16 кастрычніка.
Уладзімір Казлоў – пісьменнік і рэжысёр. Першая і найбольш вядомая ягоная кніга – «Гопнікі». Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Магілёве. З 2000 год жыве ў Маскве. Рэжысёрскі дэбют Уладзіміра Казлова адбыўся ў 2013 годзе, калі ён амаль без бюджэту зняў фільм «Дзясятка».
Глядзіце таксама >>> Сусветна вядомыя беларускія фільмы пакажуць на радзіме
НМ, belsat.eu