Гэтыя грошы ўрад плануе атрымаць ужо ў бліжэйшыя дні, перадае БелТА.
Першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Круты распавёў, што першы праект з Сусветным банкам па ахове здароўя на € 90 млн у высокай ступені гатоўнасці. Беларускі бок ужо скончыў унутраныя працэдуры, Сусветны банк таксама.
«Мяркую, што ў бліжэйшыя дні можа быць абвешчана аб уступленні праекту ў сілу», – адзначыў Дзмітрый Круты.
Зараз кансультацыі ідуць на ўзроўні тэхнічных экспертаў – менавіта яны прымуць фінальныя рашэнні.
Першы віцэ-прэмʼер дадаў, што перамовы працягваюцца ў тым ліку з Міжнародным валютным фондам, Банкам развіцця Кітая, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, урадамі асобных краінаў.
Паводле БелТА, Беларусь разлічвае на $ 2 – 2,5 млрд крэдытаў на аднаўленне краіны пасля пандэміі.
КТ Belsat.eu