Беларусь падняла тарыфы на транзіт нафты з Расеі


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла тарыфы на паслугі па транспартаванню расейскай нафты па беларускіх магістральных трубаправодах.

У прэс-рэлізе ведамства адзначыла, што вызначэнне тарыфаў ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з двухбаковымі пагадненнямі Беларусі і Расеі. Перагляд тарыфаў мае планавы характар ​​і адбываецца штогод, паведамляе mart.gov.by.

Тарыфы змяняюцца з улікам сярэднегадавога індэкса спажывецкіх цэн, вызначанага параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Расеі (на 2019 год – 4,6 %), павялічанага на 3 %.

Такім чынам, на 2019 год тарыфы на паслугі па транспартаванню нафты па беларускіх магістральных трубаправодах праіндэксаваныя на 7,6 %.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў