Беларусь займае 53-е месца ў спісе краінаў паводле Індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП). Дагэтуль нашая краіна займала 50-е месца, сведчаць звесткі з Праграмы развіцця ААН.
Сярод суседніх краінаў у гэтым рэйтынгу Беларусь апярэджвае толькі Украіну, якая на 74-м радку. Наперадзе Беларусі – Літва (34-е месца), Польшча (35-е месца), Латвія (37-е месца) і Расея (52-е месца).
Пры падліку ІРЧП улічваюцца тры паказнікі: чаканая працягласць жыцця (ацэньваецца даўгалецце), узровень пісьменнасці насельніцтва і ўзровень жыцця паводле пакупніцкай здольнасці.
Краіны дзеляцца на чатыры вялікія катэгорыі, зыходзячы з іх індэксу: вельмі высокі, высокі, сярэдні і нізкі ўзроўні чалавечага развіцця. Беларусь адносіцца да групы краінаў з вельмі высокім узроўнем, там 66 краінаў.
Першыя 10 месцаў займаюць:
АД / belsat.eu