БЧ запускае новы цягнік на Варшаву


У сувязі правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў Беларуская чыгунка сумесна з Польскімі чыгункамі арганізуе новы цягнік міжнародных лініяў № 137/136 Берасце-Варшава, які будзе хадзіць ад 16 чэрвеня да 14 ліпеня (акрамя 30 чэрвеня) па серадах, пятніцах і нядзелях.

Hавiны
У Беларусь з Польшчы па чыгунцы прыйшоў дацкі турыст
2019.05.25 10:46

З Берасця цягнік будзе адпраўляцца а 05.10 і прыбываць на станцыю Варшава-Цэнтральная а 07.55, у зваротным кірунку – а 16.05 і прыбываць у Берасце а 21.06, паведамілі ў БЧ.

Пасажыры, якія прыбылі ў Берасце, змогуць накіравацца ў Менск цягніком № 96 адпраўленнем з Берасце а 23.53 і прыбыццём у сталіцу Беларусі а 05.16. З Менску пасажыры змогуць адправіцца цягніком № 737 а 23.43 і прыбыць у Берасце а 03.40.

Hавiны
Улады хочуць больш ведаць пра беларусаў, якія едуць за мяжу
2019.05.16 12:02

Таксама з Берасця пасажыры могуць паехаць у Віцебск цягніком № 658, які ідзе праз Пінск, Лунінец, Менск, Барысаў і Оршу.

Продаж квіткоў на цягнік № 137/136 Берасце-Варшава ўжо адкрыты. Памежны мытны кантроль ажыццяўляецца на вакзале станцыі Берасце-Цэнтральны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў