Бацька салдата, які забіў 8 таварышаў па службе: «псіхолагі выявілі ў яго агрэсіўнасць, а я не заўважыў?»


Бацька салдата тэрміновай службы Раміля Шамсутдзінава, які расстраляў васьмярых таварышаў па службе ў адной з вайсковых частак у Забайкаллі, пракаментаваў характарыстыку свайго сына.

«Ніхто са мной не пагаварыў, нічога не растлумачыў, хоць бы мяне аблаяў, што я дрэнны бацька. Інфармацыі абсалютна нуль, як быццам не было нічога […] Цяпер кажуць, што з’явілася характарыстыка яго, нібыта псіхолагі ваенныя выявілі ў яго агрэсіўнасць нейкую, супярэчнасці, нібыта ён такі самаўпэўнены. Проста дзіўна, няўжо я за 20 гадоў у сябе дома гэтага не заўважыў? Ці лекары ў ваенкаматах гэтага не заўважылі?» – цытуе Саліма Шамсутдзінава Telegram-канал Life Shot.

4 лістапада расейскае выданне РБК паведаміла, што ў сацыяльна-псіхалагічнай характарыстыцы Раміля Шамсутдзінава адзначаецца наяўнасць у салдата падвышанай канфліктнасці і нізкага ўзроўню унушальнасці. У дакуменце гаварылася, што Шамсутдзінаў займаўся рукапашным боем, барацьбой, лёгкай атлетыкай і быў выдатна развіты фізічна. Ён таксама меў навыкі валодання стралковай і халоднай зброяй, цікавіўся ўзброенай барацьбой і баявымі дзеяннямі.

Адной з прычын страляніны ў вайсковай частцы ў Забайкальскім краі называюць дзедаўшчыну.

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў