Вользе Курачовай і Вераніцы Нікульшынай забаранілі ўезд у Беларусь да траўня 2020 года.
Пра гэта ўдзельніца «Pussy Riot» Вераніка Нікульшына паведаміла ў сваім «Twitter’ы».
Дзяўчына ўдакладніла, што, нягледзячы на забарону, ім дазволілі сесці на самалёт у Кіеў, дзе яны паспяхова прайшлі сумоўе з памежнікамі і іх пусцілі ва Украіну.
Прычынаў адмовы ва ўездзе дзяўчынам не патлумачылі. Магчыма, прычына ў Еўрапейскіх гульнях, якія пачнуцца 20 чэрвеня.
Апошнім часам Вераніку Нікульшыну некалькі разоў затрымлівалі без тлумачэння прычынаў. Ціск на актывістку пачаўся пасля таго, як улетку 2018 года яна разам з Вольгай Курачовай ды іншымі ўдзельнікамі «Pussy Riot» выбегла ў паліцэйскай форме падчас фінальнага матчу чэмпіянату свету па футболе. Яны патрабавалі вызваліць усіх расейскіх палітвязняў.
ДР belsat.eu