За кошт крэдытных сродкаў «Банку развіцця» ў Берасці пабудуюць медычны комплекс, а ў Горадні адрамантуюць гарадскую клінічную больніцу № 3. Тут мае з’явіцца абласны клінічны анкалагічны дыспансер, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.
«Банк развіцця» выдзеліць для будаўніцтва медкомплексу ў Берасці Br 25 млн на працягу 2020-2022 гадоў. Паводле дакументаў, пагашэнне крэдыту і выплата адсоткаў за карыстанне сродкамі будзе адбывацца за кошт рэспубліканскага бюджэту.
Гарадзенская больніца атрымае Br 53,8 млн цягам 2020-2025 гадоў. Крэдыт верне «Банку развіцця» бюджэт Гарадзенскай вобласці.
СК belsat.eu