Аркадзь Ізраілевіч можа быць у СІЗА КДБ


Прынамсі ў «амерыканцы» ў жонкі бізнесмена прынялі перадачу. Пра гэта TUT.BY паведамілі знаёмыя сям’і.

Раней афіцыйнай інфармацыі пра тое, дзе сёмы дзень Ізраілевіч, не было.

Дагэтуль ягонага статусу публічна не агучвалі. Сілавыя структуры не пацвердзілі датычнасці да затрымання.

Паводле папярэдніх звестак, бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча затрымалі 30 кастрычніка за хабар пры спробе набыць дазвол на зямлю пад будаўніцтва. Ананімная крыніца паведаміла СМІ, што Ізраілевіча «мурыжат».

Аркадзь Ізраілевіч – саўладальнік групы кампаніяў «IB», якая пабудавала шэраг бізнес-цэнтраў і жылых дамоў у Менску. Прадпрымальнік таксама займаўся гандлем нафтапрадуктамі. Ён мае долю ў асфальтабетонным заводзе.

Аркадзь Ізраілевіч часта фігураваў у беларускіх медыях. Часцей з нагоды скандалаў ды судоў.

Газета «Новы час» выйграла суд у бізнесоўца Ізраілевіча

Вядомы Ізраілевіч і тым, што збіваў актывістаў у Курапатах каля рэстарану «Паедзем паядзім», а таксама казаў, што «магчыма, у Курапатах ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць».

Менскі прадпрымальнік прыехаў у «Поедем поедим» і пачаў збіваць людзей

ДР belsat.eu

Стужка навінаў