Apple пачала паляванне на прыкладанні-шпіёны ў App Store


Apple пачала правяраць прыкладанні, якія размешчаныя ў каталогу App Store. Яны вышукваюць праграмы, якія перадаюць дадзеныя карыстальнікаў аб месцазнаходжанні трэцім асобам і сэрвісам.

Apple распачала зачыстку сваёй крамы пасля прыняцця Агульнага рэгламенту па абароне дадзеных (GDPR) у сувязі са справай аб уцечцы дадзеных карыстальнікаў Facebook. GDPR абавязвае кампаніі раскрываць, якая інфармацыя пра кліентаў у іх маецца і як яны яе захоўваюць.

Распрацоўшчыкаў дадаткаў, якія адпраўляюць дадзеныя карыстальнікаў трэцім асобам і сэрвісам, абавяжуць патлумачыць, навошта гэта робіцца. Стваральнікам прыкладанняў трэба будзе даказаць, што перадача канфідэнцыйных звестак трэцім асобам з’яўляецца часткай прапанаваных праграмай паслугаў. Таксама ім трэба атрымаць згоду карыстальнікаў на правядзенне падобных маніпуляцый.

Калі Apple выявіць, што нейкі дадатак парушае правы карыстальнікаў на таямніцу, то яго выдаляць з крамы. Ён можа быць адноўлены, але пры ўмове выпраўлення выяўленых недахопаў.

ГА, belsat.eu.REUTERS / Bobby Yip / FORUM

Стужка навінаў