Антуан Грызман перайшоў у «Барсэлону» за 120 мільёнаў еўра


Французскі форвард Антуан Грызман заключыў з іспанскім клубам «Барсэлона» кантракт на пяць гадоў. Калі цягам гэтага часу футбаліста захоча выкупіць іншы клуб, то за француза трэба будзе выплаціць адчапныя ў 800 мільёнаў еўра. Пра гэта паведаміў fcbarcelona.com.

Трансфер абышоўся каталонцам у 120 мільёнаў еўра – менавіта гэтая сума была прапісаная ў кантракце 28-гадовага гульца з яго былым клубам «Атлетыка» у якасці адчапных.

Трансфер Грызмана – пяты ў рэйтынгу самых дарагіх за ўсю гісторыю футбола.

Грызман выступаў за «Атлетыка» з 2014 па 2019 год. У 257 матчах за клуб ва ўсіх турнірах ён забіў 133 мяча, адзначае sports.ru. У складзе нацыянальнай зборнай Францыі – чэмпіён свету 2018 і сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2016. Прызнаваўся найлепшым гульцом чэмпіянату Еўропы 2016.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў