Амерыканка: Берасце лепшы за Рым


«У постсавецкай краіне, пра якую вы ніколі не чулі, ежа лепшая за рымскія стравы», – піша Элена Голадні ў дзелавым выданні «Business Insider».

Улюбёныя тэмы амерыканкі – фінансы і дыктатары. На старонках «Independent» яна даследуе, напрыклад, што елі тыраны. «Гітлер меў каманду з 15 чалавек, якія каштавалі ежу перад ім», – піша Элена.[/vc_column_text][vc_single_image image=”180541″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Летась журналістка наведала Беларусь, пасля чаго кінула каменем у італьянскіх рэстаратараў:

«Ежа, якую я ела ў Беларусі была лепш за тую, што я ела ў Рыме».

«Рым. Італія. Краіна пасты, віна і артышокаў. Як гэта магчыма, што тут ежа горш, чым у постсавецкай краіне, вядомай з трактароў і бульбы?», – задаецца пытаннем Голадні.

На яе думку, прычына заняпаду кухні ў італьянскай сталіцы – прыгажосць Вечнага гораду. З таго часу, як Рым стаўся адным з галоўных турыстычных напрамкаў свету, за ежу тут даводзіцца пераплачваць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”180635″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Еўрапейцы практычна перасталі хадзіць у рымскія рэстараны: тут сядзяць пераважна амерыканскія, кітайскія ды расейскія турысты, якія плацяць не за саму ежу, а за факт таго, што яны ядуць у Рыме:

«Вы ясце не проста піцу-маргарыту – вы ясце яе на Пʼяца Навона каля фантану Чатырох рэк».

«Хатняя паста ды артышокі – смачныя, але не ашаламляльныя і, дакладна, не вартыя сваёй цаны», – піша Голадны пра недарагі і вельмі папулярны сярод мясцовых рэстаран.

«Беларусь нават блізка не знаходзіцца да галоўных турыстычных напрамкаў. У выніку, калі вы ясце тут, вы не плаціце за абед у Беларусі!», – піша Голадні.[/vc_column_text][vc_single_image image=”180627″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]На думку Голадны, беларускія рэстараны, гатэлі ды проста вытворцы ежы лезуць са скуры, каб тыя нешматлікія турысты, што сюды завітваюць, распавядалі пазней удома, як у нас цудоўна.

У той час, як піца, паста і артышокі – па вялікім рахунку, усё, што мае рымская кулінарная сцэна, беларускія рэстараны вышэйшага класу маюць у сваіх меню нашмат больш разнастайных і багацейшых смакаў.

Глядзіце таксама >>> Алена Вакульчык: «Гэта міф, што дранікі былі папулярныя ў Беларусі»[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/ac3Yy5-SVYg”][vc_column_text]«Вяндліны, запечаная фарэль, смажаны палтус, асетр, варэнікі, квашаная капуста, чорная ікра, сала, суп з баравікоў з труфельным маслам, дранікі – спіс можна цягнуць», – піша Голадні. – «І я яшчэ нічога не сказала пра алкаголь». Журналістка піша, што пакаштавала ў некалькіх месцах самагон са смакам чорных парэчак, вішні і хрэнам, ды была здзіўленая наяўнасцю вялікага выбару разліўнога баварскага піва ў шматлікіх барах.[/vc_column_text][vc_single_image image=”180631″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Менавіта, таму, што Рым такі прыгожы, цудоўны і вытанчаны, мы аддаем вялікія грошы за звычайную ежу – проста таму, што ямо яе тут. Таму калі вы насамрэч шукаеце сапраўды неверагодную і вельмі смачную ежу, Беларусь не расчаруе», – піша Голадны. – «Калі вы калі-небудзь сюды патрапіце, не забудзьцеся пакаштаваць цялячы язык, загорнуты ў свіныя вушы. Гэта неверагодна!».

ДД, belsat.eu; фота: Элена Голадны, «Business Insider»

Стужка навінаў