Амбасадарка Вялікай Брытаніі стала чараўніцай. Ноч Гары Потэра ў жывых фотаздымках


6 лютага амбасада Вялікай Брытаніі пры ўдзеле выдавецтва «Янушкевіч» зладзіла незвычайнае свята – Ноч Гары Потэра ў Менску.

У свеце Гары Потэра фотаздымкі маглі рухацца. Карэспандэнтка «Белсату» з дапамогай чарадзейнай палачкі і камеры зрабіла жывыя фотаздымкі са свята.

Нядаўна выдавецтва «Янушкевіч» пераклала першы раман пра Гары Потэра, «Гары Потэр і філасофскі камень», на беларускую мову. На імпрэзе сам Андрэй Янушкевіч прадаваў кнігі.

Усе хацелі зрабіць здымак з амбасадаркаю Вялікай Брытаніі, Джаклін Пэркінз. Яна была ў касцюме прафесаркі МакГонагал.

Госці маглі паспрабаваць сябе ў гульні ў гіганцкія шахматы, прыгатаванні чарадзейнага зелля і палётах на мятле.

Самая вялікая чарга выстраілася па сметанковае піва.

 

Капялюш, які ажыццяўляе размеркаванне, адправіў дзяўчыну ў Грыфіндор.

Міністр магii – вядоўца Аляксей Сапрыкін.

 

Рыта Скітэр, журналістка з чароўнага свету Гары Потэра.

У конкурсе касцюмаў удзельнічалі пераважна хлопчыкі ў акулярах. Было некалькі пераможцаў і шмат падарункаў.

 

Ірына Арахоўская belsat.eu

Стужка навінаў