Аляксандр Сурыкаў, амбасадар Расеі ў Беларусі, ухваліў разгон акцыі пратэсту ў Менску 25 сакавіка. На прэсавай канферэнцыі ў Менску ён паведаміў, што грамадскую думку не абавязкова слухаць на плошчы.
«На плошчах адбываюцца рэвалюцыі, і пакутуе народ. Калі ёсць небяспека, што ў гэты марш ці мітынг можа быць умантаванае невядома што, улады дзейнічаюць цалкам слушна», заявіў Сурыкаў, паводле інфармацыі БелаПАН. «Я цалкам падзяляю прафесіяналізм уладаў, якія купавалі магчымасць правядзення маршу і не далі магчымасці для выпадковага ўдару. Маглі пацярпець людзі».
Тым часам, Еўразвяз, асобныя краіны і шматлікія міжнародныя арганізацыі зрабілі афіцыйныя заявы з патрабаваннямі вызваліць затрыманых мірных пратэстоўцаў падчас акцый недармаедаў у Беларусі.
ВЧ, belsat.eu паводле belapan.by