У Беларусі расце колькасць тых, хто аказваецца за афіцыйнай мяжой беднасці: за год колькасць беларусаў, сярэднедушавыя рэсурсы якіх былі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, вырасла з 5,6% да 5,9%.
Пра гэта паведамляе Белстат, падаючы дадзеныя за студзень-верасень 2017 года.
Такім чынам, за рысай беднасці знаходзіцца крыху больш за 560 тысяч чалавек (насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка – 9 мільёнаў 495,8 тыс. чал.).
Найменшы ўзровень малазабяспечанасці зафіксаваны ў Менску – 1,6% (год таму – 1,3%), найбольшы – у Берасцейская вобласці (8,5% у гэтым годзе супраць 8% у мінулым).
ІІ, belsat.eu