Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 дзён


Хімкінскі суд Маскоўскай вобласці пастанавіў арыштаваць расейскага палітыка Аляксея Навальнага на 30 дзён, да 15 лютага. Пра гэта паведаміў адвакат апазіцыйнага палітыка Вадзім Кобзеў.

Аляксей Навальны, якога затрымалі пасля прылёту з Берліну ў Маскву, застанецца за кратамі да 15 лютага. Сёння Хімкінскі суд Маскоўскай вобласці, паседжанне якога адбывалася проста ў Хімкінскім аддзеле паліцыі, пакараў палітыка 30-дзённым арыштам.

Аляксея Навальнага затрымалі, паколькі ён у вышуку за «шматразовыя парушэнні выпрабавальнага тэрміну». Акрамя таго, Следчы камітэт Расеі распачаў у дачыненні Навальнага крымінальная справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Са жніўня палітык быў на лячэнні ў Нямеччыне пасля атручвання рэчывам з групы «Навічок». Па вяртанні ў Маскву палітыка затрымалі проста ў аэрапорце.

Hавiны
Вяртанне Аляксея Навальнага ў Маскву. Онлайн
2021.01.17 14:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў