Лукашэнка: «На прыватных прадпрыемствах звальняюць тых, хто не падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў»


На нарадзе 10 чэрвеня па актуальных грамадска-палітычных пытаннях кіраўнік краіны даручыў праверыць, чаму прыватныя кампаніі звальнялі людзей у апошнія месяцы. Аб гэтым паведамляе ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць прыватныя кампаніі і высветліць: па якіх прычынах адтуль звальнялі людзей у апошнія месяцы.

«У апошні час, упэўнены і вам так жа, як і мне, паступаюць скаргі ад людзей наконт хады так званай гэтай выбарчай кампаніі. Што мяне асабліва абурае – у Менску, іншых гарадах (гэта ўласціва да гарадоў) прыватныя кампаніі звальняюць людзей… Мала таго, звальняюць людзей – тых, хто не аддаў подпіс за так званых альтэрнатыўных кандыдатаў: ты там за Пятрова, Сідарава не распісаўся – сыходзь», – адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што калі кампаніі хочуць спакойна працаваць у Беларусі, то яны мусяць аднавіць звольненых людзей і выплаціць тым грошы.

Раней Лукашэнка гаварыў, што прадпрыемствы, якія маюць фінансавыя складанасці праз пандэмію, мусяць «круціцца».

КТ belsat.eu

Hавiны
Лукашэнка бюджэтным арганізацыям: шукайце варыянты, трэба круціцца
2020.05.26 21:22
Стужка навінаў