Актывістаў Pussy Riot, якія зладзілі акцыю падчас фіналу ЧС, прысудзілі да арышту


Фота: Stanislav Krasilnikov / TASS / FORUM

Хамоўніцкі суд Масквы прысудзіў да 15 содняў арышту і трохгадовай забароне на наведванне спартовых мерапрыемстваў чацвярых удзельнікаў Pussy Riot – Вераніку Нікульшын, Вольгу Курачеву, Вольгу Пахтусаву і Пятра Верзилова – за тое, што яны выбеглі на поле падчас фінальнага матчу чэмпіянату свету па футболе.

Актывістаў прызналі вінаватым у грубым парушэнні правілаў паводзінаў гледачоў пры правядзенні афіцыйных спартовых спаборніцтваў).

Акцыя Pussy Riot называлася «Міліцыянт уступае ў гульню». Вольга Курачева, Вольга Пахтусава, Вераніка Нікульшын і Пётр Вярзілаў былі апранутыя ў паліцэйскую форму. Актывісты такім чынам спрабавалі прыцягнуць увагу да праблемы палітвязняў у Расеі і бязмежжа сілавых структур.

На поле іх затрымалі працаўнікі стадыёна, пасля чаго акцыяністаў перадалі паліцыі. Пасля затрымання ў інтэрнэце з’явілася відэа грубай размовы з імі палкоўніка паліцыі, які шкадаваў, што цяпер «не 37-ы год».

ІІ, belsat.eu, паводле Медиазона

Глядзі таксама
Каментары