Агуркам паставілі беларускую музыку – яны пачалі расці лепш


Супрацоўнікі Акадэміі навук цягам усяго эксперыменту ставілі кожнаму агурку сваю музыку. З пяці групаў гародніны найлепшыя вынікі дасягнулі тыя, якім гралі «Купалінку» і беларускае рэгі.

Заручыўшыся падтрыманнем дырэктара інстытуту Андрэя Чайкоўскага, арганізатары пры дапамозе навуковых супрацоўнікаў адабралі самыя перспектыўныя агуркі – памерам ад 5,9 да 6,2 см.

У эксперыменце на базе Інстытуту агародніцтва НАН узялі ўдзел пяць беларускіх музыкаў.

Бармэн і музыка Ігар Чыстабаеў грае сваю песню «Радзіма». Фота – Вольга Седзюкевіч

PR-мэнэджар НАН РБ Вольга Седзюкевіч кажа, што спявачка Берта ставіла агуркам джаз, а Ігар Чыстабаеў жыўцом граў перад агуркамі рэгі, а таксама ўласную кампазіцыю «Радзіма» на укулеле.

На думку Ганны Шалюцінай, агуркам падабаецца лацінаамерыканская музыка, а Алег Лімон з No comment band лічыць, што найлепшы агурок вырасце пад альтэрнатыўную музыку.

Вядоўца, шоўмен і музыка Віталь Воднеў ставіў агуркам кампазіцыі Depeсhe Mode з тэлефона, а жыўцом праспяваў «Купалінку» і «Алюмініевыя агуркі» Цоя.

Перамог агурок, які рос пад рэгі беларускіх гуртоў Botanic Project і Sunity у выкананні Ігара Чыстабаева. Другое месца заняў агурок, які слухаў «Купалінку» і Depeche Mode.

Арганізатары сцвярджаюць, што пад музыку агуркі растуць лепей. Фота – Вольга Седзюкевіч

Налета Акадэмія навук правядзе налета новы, больш маштабны эксперымент, падчас якога будзе ставіць агуркам розную беларускую музыку.

ДД

Стужка навінаў