«Перспектывы эканамічнага росту Расеі пагоршыліся», – зазначаюць адмыслоўцы агенцтва. І чакаюць далейшага падзення расейскага рубля, аслаблення пакупальніцкай здольнасці расейцаў.
Рэйтынг Расеі па забавязальніцтвам у замежнай валюце паніжаны да ўзроўню «ВВ+/В» з негатыўным прагнозам. Гэта азначае, што паводле «Standard & Poor’s» цяпер інвеставаць у эканоміку Расеі рызыкоўна.
Чакаецца, што рост эканомікі Расеі будзе ў бліжэйшыя тры гады на ўзроўні 0,5 %, што ніжэй за сярэднія тэмпы росту за апошнія чатыры гады (2,4 %). «Гэткі абмежаваны рост – часткова вынік структурнага запавольвання росту эканомікі, што пачаўся яшчэ да ўкраінскага крызісу. Разам з тым ён адлюстроўвае адсутнасць вонкавага фінансавання з-за ўвядзення эканамічных санкцыяў і падзенне коштаў на нафту», – канстатуе «S&P».
Калі сітуацыя не зменіцца, эканамісты прагназуюць зніжэнне пакупальніцкай здольнасці ўнутры краіны, абясцэньванне расейскага рубля і рост інфляцыі.
МЛ, belsat.eu