Ад каронавіруса ў свеце памерла больш за 297 тысяч чалавек


На дзень 14 траўня ў свеце зарэгістраваныя 4 347 018 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 297 197 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 390 406 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 84 119 чалавекі.

Другое месца займае Расея (захварэлі 242 271 чалавек), трэцяе – Вялікая Брытанія (230 985 інфікаваных), чацвертае – Іспанія (228 691), пятае – Італія (222 104), шостае – Бразілія (190 137), сёмае – Францыя (178 184), восьмае – Германія (174 098).

Сярод еўрапейскіх краінаў больш за ўсё ахвяраў каронавіруса ў Вялікай Брытаніі – 33 264 чалавек. У Італіі памерлі 31 106 чалавек, у Іспаніі – 27 104, у Францыі – 27 077.

Агулам у свеце зарэгістравана 4 347 018 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 297 197 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Беларусь займае 26-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 13 траўня ў Беларусі зарэгістравана 25 825 выпадкаў заражэння COVID-19. 146 пацыентаў памерлі.

Hавiны
ААН лічыць, што пандэмія прывядзе да гістарычнага ўзроўню беспрацоўя і беднасці
2020.04.28 07:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў