Абвешчаная дата і месца новай сустрэчы Трампа і Кім Чэн Ына


Сустрэча Доналда Трампа з Кім Чэн Ыном адбудзецца 27-28 лютага ў сталіцы В’етнама – Ханоі. Пра гэта паведаміў амерыканскі прэзідэнт на сваёй старонцы ў «Twitter».

Трамп дадаў, што з нецярпеннем чакае сустрэчы з Кім Чэн Ыном дзеля міру.

Таксама ў «Twitter» Трамп адзначыў, што Паўночная Карэя пад кіраўніцтвам Кім Чэн Ына мае ўсе магчымасці стаць «эканамічным лакаматывам», што асабіста яго не здзівіць, бо ён ведае на што здольны карэйскі лідар.

Як паведамляе golos-ameriki.ru, раней спецыяльны прадстаўнік ЗША ў Паўночнай Карэі правёў трохдзённыя перамовы ў Пхеньяне па падрыхтоўцы саміту ў Ханоі. Дзярждэпартамэнт ЗША не паведаміў пра які-небудзь прагрэс, дасягнуты на гэтых сустрэчах. На перамовах у Пхеньяне абмяркоўвалася садзейнічанне «выкананню абавязкаў, дасягнутых Трампам і Кімам у Сінгапуры, аб поўнай дэнуклеарызацыі, аб развіцці стасункаў ЗША і КНДР і будаўніцтве трывалага міру на Карэйскай паўвыспе».

Першыя ў гісторыі перамовы кіраўнікоў ЗША і КНДР адбыліся летась у Сінгапуры.

Hавiны
Усё вельмі-вельмі. Коратка пра перамовы Трампа і Кім Чэн Ына
2018.06.12 08:36

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў