Абаронцы Курапатаў сабраліся, каб вырашыць, што рабіць далей. Стрым

ВІДЭА

На пляцоўцы перад рэстаранам «Поедем поедим» сабраліся актывісты, якія больш за 100 дзён неслі Курапацкую варту, каб падсумаваць яе вынікі і абмеркаваць будучыя дзеянні.

На сходзе прысутнічаюць дзясяткі чалавек. Сярод удзельнікаў – актывісткі Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Наталля Гарачка, мастак Алесь Марачкін, журналіст Дзяніс Івашын, палітык Віталь Рымашэўскі ды іншыя.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заяўляе, што варта працягнецца, нават калі ўлады пасадзяць усіх абаронцаў Курапатаў. Фота – Ірына Арахоўская / Белсат

Удзельнікі сходу выступаюць з прамовамі і прымаюць запіс ахвотных несці Курапацкую варта на наступныя дні.

Аператыўную здымку са сходу вядуць некалькі чалавек у цывільным.

«Мы стаім тут, каб спецслужбы, якія прыходзяць сюды з камерамі, не ўзялі наганы і не пачалі страляць у людзей», – сказаў сустаршныя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Паводле апазіцыянера, удзельнічаць у Курапацкай варце трэба, каб спецслужбы замест камераў не ўзялі наганы і не пачалі страляць у людзей. Фота – Ірына Арахоўская / Белсат

«Мы мусім перадаваць веды пра гэта наступным пакалення. Калі наступныя пакаленні будуць ведаць праўду пра нашую гісторыю, тады мы будзем мець салідарнасць, узаемапаразуменне і сілу», – заявіў рэжысёр Валер Мазынскі.

«Заклікаю ўсіх устаць на абарону Курапатаў», – дадаў Дзяніс Івашын.

Сход абаронцаў Курапатаў 9 верасня 2018 года. Фота – Ірына Арахоўская / Белсат

Курапацкая варта трывае з пачатку чэрвеня. Актывісты стаяць каля брамы рэстарацыі «Поедем поедим» і патрабуюць яе закрыцця, бо ў 50 метрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў – урочышча Курапаты.

ДД

Глядзі таксама
Каментары