ААН у Беларусі заклікае ўлады захоўваць правы грамадзянаў


ААН у Беларусі падрыхтавала рэкамендацыі «Правы чалавека ў перыяд пандэміі COVID-19». У дакуменце адзначаецца, што падчас распаўсюду інфекцыі важна, каб правы чалавека надалей заставаліся ў цэнтры палітыкі і захадаў, якія прымаюцца дзяржавай.

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі выказвае заклапочанасць распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Арганізацыя адзначаецца, што распаўсюд інфекцыі выклікае рост негатыўных сацыяльных і эканамічных наступстваў для грамадства і краіны.

«ААН у Беларусі прызнае сур’ёзнасць існага крызісу ў галіне аховы здароўя і адзначае, што выкарыстанне надзвычайных паўнамоцтваў дазволена міжнародным правам у адказ на значныя пагрозы. Любыя захады рэагавання на каранавірус павінны быць прапарцыйнымі, неабходнымі і недыскрымінацыйнымі», – гаворыцца ў рэкамендацыях ААН.

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі нагадвае, што роля ўладаў у тым, каб выконваліся базавыя прынцыпы абароны ўсіх катэгорыяў уразлівых групаў, якія ва ўмовах пандэміі COVID-19 стануць яшчэ больш уразлівымі і маюць патрэбу ў падтрыманні. Прадстаўніцтва ААН адзначае, што найбольш уразлівымі зʼяўляюцца людзі з нізкім узроўнем прыбытку, ізаляванае сельскае насельніцтва, людзі з інваліднасцю, пажылыя людзі, якія жывуць самыя або ў сацыяльных установах, асобы, пазбаўленыя свабоды, а таксама іншыя асобы, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

ААН адзначае, што ўспышка і рэагаванне на COVID-19 суправаджаюцца масіўнай «інфадэміяй», якая абцяжарвае пошук надзейных крыніцаў інфармацыі і рэкамендацыяў. Важна, каб улады былі цалкам празрыстымі ў сваіх захадах і прадстаўлялі доступ да надзейнай, заснаванай на фактах інфармацыі.

Абноўлена
Каронавірус выявілі ў жыхаркі Жыткавічаў. Яна не была за мяжой
2020.03.23 14:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў