ААН: 2018 год у Афганістане стаў самым крывавым за апошнія два дзесяцігоддзя


ААН паведамляе, што летась у выніку нападаў тэрарыстаў, рэйдаў урадавых сілаў бяспекі і амерыканскіх авіяўдараў цывільнае насельніцтва Афганістана панесла самыя высокія страты з пачатку ваеннай аперацыі ЗША ў краіне.

У 2018 годзе ў Афганістане загінулі 3.804 мірных грамадзяніна, у тым ліку 927 дзяцей. Гэта на 11% чым у 2017 годзе.

Большасць з 3.804 чалавек сталі ахвярамі тэрарыстычных нападаў «Талібану» і «Ісламскай дзяржавы». Аднак прыкладна 1.185 цывільных загінулі ў выніку рэйдаў праўрадавых сілаў бяспекі, а таксама амерыканскіх авіяўдараў.

Ваенная аперацыя ЗША ў Афганістане распачалася ў 2001 годзе, яе мэтай было звяржэнне ісламісцкай групоўкі «Талібан», якая кантралявала большасць тэрыторыі краіны. Амерыканскія ўлады абвінавацілі «Талібан» у падтрыманні тэрарыстаў, што арганізавалі тэракты 11 верасня 2001 года ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне.

Дзякуючы вайсковай аперацыі ЗША ў Афганістане быў сфармаваны новы ўрад, аднак «Талібан» не быў знішчаны цалкам, а перайшоў да партызанскай вайны. У апошнія гады да барацьбы з афганскім урадам далучыліся і тэрарысты «Ісламскай дзяржавы».

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў