Палітвязень змагаецца галадоўкай за свае правы


Грамадскі актывіст Арцём Пракапенка, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі, трымае галадоўку. Пра гэта стала вядома адвакату і бацьку Пракапенкі, якія наведалі яго ў калоніі 17 жніўня.

Кіраўніцтва калоніі паведаміла адвакату, што Пракапенка пачаў галадоўку 8 жніўня, а праз тыдзень яго змясцілі ў штрафны ізалятар. Раней палітзняволенаму забаранілі атаварвацца нават на 100 тыс. руб. (як злоснаму парушальніку, яму скарацілі так званую «атаварку» з 500 тыс. да 100 тыс.). Арцёма спрабавалі перавесці на працу ў першую змену, і тады ён заставаўся б без абеду.

Стала вядома, што лісты актывіст атрымлівае толькі ад бацькоў, уся астатняя карэспандэнцыя да яго не даходзіць.

Суд Бабруйску (Магілёўская вобласць) 18 траўня 2011 г. прыгаварыў актывістаў Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамолатава і Арцёма Пракапенку да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усіх траіх прызналі вінаватымі ў наўмысным знішчэнні або пашкоджанні маёмасці і хуліганстве (ч. 3 арт. 218 і ч. 2 арт. 339 КК). Суд палічыў даказанай іх віну ў спробе падпалу будынку КДБ у Бабруйску.

Будынак аддзелу КДБ у райцэнтры зведаў напад у ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 г. – у яго кінулі бутэлькі з запальнаю сумессю. Пацярпелых не было.

belsat.eu

Стужка навінаў