Канцэрт не спадабаўся: расейскі віцэ-прэм’ер назваў Мадонну б...


«Або крыж знімі, або майткі надзень», – маралізуе ў сваім мікраблогу ў «Twitter» першы віцэ-прэм’ер Расеі Дзмітрый Рагозін.

Выступаючы 7 жніўня на стадыёне «Алімпійскі» ў Маскве, вядомая поп-спявачка Мадонна выказалася за вызваленне ўдзельніц расейскага панк-гурта «Pussy Riot».

Амерыканская зорка падчас канцэрту зняла блузку і павярнулася да гледачоў спінаю, на якой чорным атрамантам была выведзеная назва гурта – «Pussy Riot». Гэтак спявачка выказала сваю салідарнасць са зняволенымі дзяўчатамі: Марыяй Алёхінай, Надзеяй Талаконнікавай і Кацярынай Самуцэвіч, якія правялі панк-малебен у царкве Хрыста Збаўцы.

Партыя «Единая Россия» на сваім афіцыйным сайце напісала, што першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Рагозін «скептычна» паставіўся да выказванняў Мадонны на канцэрце ў «Алімпійскім». «Кожная былая б… з узростам імкнецца чытаць усім лекцыі аб маралі. Асабліва падчас замежных турнэ і гастроляў», – прыводзіць партыйны сайт выказванне Рагозіна, зробленае ім у «Twitter’ы».

belsat.eu

Стужка навінаў