925 ахвяр каронавіруса і больш за 87 тысяч інфікаваных


Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Беларусі, медыкі ў краіне зарэгістравалі 87 063 пацыентаў, інфікаваных каронавірусам.

У Беларусі медыкі зарэгістравалі 87 063 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго лекары, паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, правялі 2 196 173 тэстаў.

Па стане на 17 кастрычніка ў краіне выпісалі 79 429 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19 і якія ачунялі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 925 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
Каронавірус распаўсюджваецца ўсё шырэй: + 658 за содні
2020.10.16 14:56

СК/МВ belsat.eu

Стужка навінаў