860 асобаў пацярпелі праз галалёд і мароз


Колькасць пацярпелых ад траўмаў, звязаных з галалёдзіцай і марозам, у Беларусі дасягнула 860 асобаў – і гэта за адзін тыдзень.

Як паведамілі БелТА ў Міністэрстве аховы здароўя, з 19 па раніцу 26 лютага па дапамогу медыкаў па ўсёй краіне звярнуліся 860 чалавек. З іх 733 атрымалі дапамогу амбулаторна, 127 – шпіталізаваныя.

Пры гэтым траўмы ад галалёдзіцы з ліку тых, хто звярнуўся атрымалі 817, а абмаражэнні – 43 чалавекі.

У апошнія дні каляндарнай зімы ў Беларусі ўсталявалася вельмі халоднае надвор’е. Моцныя маразы захаваюцца да канца лютага.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе абмежаваць час знаходжання на вуліцы, апранаць цёплую ў некалькі слаёў вопратку (праслойкі паветра ўтрымліваюць цяпло), насіць цёплы абутак са шкарпэткамі і не ўжываць алкаголь.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары