Студэнты Стаматалагічнага ўніверсітэту Масквы зладзілі марш з паходнямі ў гонар студэнтаў і прафесараў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Студэнты апранулі белыя халаты і сабраліся ля ўваходу ва ўніверсітэт. Яны мелі 65 паходняў, што сімвалізавалі колькасць загінулых на вайне студэнтаў і выкладчыкаў універсітэту. Удзельнікі прайшлі маршам па адной з цэнтральных вуліцаў расейскай сталіцы, калону ачольвалі студэнткі з бубнамі ды студэнты, пераапранутыя ў савецкую вайсковую форму часоў Другой сусветнай вайны.
Такі марш праводзіцца ўжо сёмы год запар. Пры гэтым некаторыя расейскія блогеры абвінавачваюць арганізатараў акцыі ў падабенстве да папулярных у нацысцкай Нямеччыне маршаў з паходнямі ў гонар Адольфа Гітлера.
belsat.eu