8 чалавек загінула падчас выбуху на стадыёне ў Афганістане


Мужчына, паранены падчас выбуху на стадыёне. REUTERS / Parwiz / FORUM

Выбух адбыўся падчас матчу па крыкеце, прымеркаванага да пачатку святога для мусульманаў месяца Рамадан.

8 загінулых, яшчэ 45 параненыя ў выніку выбуху, што прагрымеў у суботу на спартыўным стадыёне ў горадзе Джалалабад на ўсходзе Афганістана. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцыю «Сіньхуа».

«Тры самаробныя выбуховыя прылады спрацавалі ў ходзе скаардынаванага нападу тэрарыстаў на стадыёне ў Джалалабадзе», – заяўляць мясцовыя ўлады.

Паведамляецца, што сярод загінулых арганізатар матчу і некалькі мясцовых чыноўнікаў.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары