АГП будзе рэалізоўваць перадвыбарчую праграму 2010 года


Дзейнасць палітычнай структуры можа разгортвацца без прывязкі да выбарчай кампаніі. Такое меркаванне старшыня АГП Анатоль Лябедзька выказаў 17 студзеня ў Менску на прэзентацыі новай праграмы партыі “Сем крокаў да новай Беларусі”.

“Мы хочам даказаць на практыцы, што дзейнасць палітычнай структуры можа разгортвацца без прывязкі да выбарчай кампаніі. Крытыкавалі нас і сябры партыі, і журналісты выказваліся скептычна, што палітычная партыя актывізуецца толькі тады, калі адбываецца выбарчая кампанія. Вось мы праз “Сем крокаў да новай Беларусі” спрабуем даказаць, што могуць быць іншыя падыходы і іншы фармат дзеянняў”, – заявіў Лябедзька.

Паводле яго, “Сем крокаў да новай Беларусі” – гэта план дзеянняў партыі на 2012 год. “Гэта новае, што мы прапаноўваем у дадатак да таго, што мы пачалі летась”, – паведаміў лідар АГП.

“Сем крокаў да новай Беларусі” створана на аснове праграмы “Мільён працоўных месцаў”, з якой АГП ішла на прэзідэнцкія выбары, зазначыў намеснік старшыні партыі Леў Марголін. “Мы ўсе бачым, што праблема адсутнасці новых працоўных месцаў застаецца актуальная. Зараз нават больш, чым год таму. Людзі паступова з’язджаюць з краіны таму, што не могуць знайсці для сябе прыстойную працу з прыстойнай аплатаю”, – сказаў Марголін.

belsat.eu

Стужка навінаў