Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Расеі паведамляе, што ўзровень радыяцыі вакол падлодкі застаецца ў межах нормы
Атамная субмарына «Екатеринбург», пастаўленая на планавы рамонт у порце Севераморску, загарэлася ноччу 30 снежня. Тушэнне агню заняло ўсю ноч. Міністэрства абароны заяўляе, што рэактар быў прыпынены, а ўзбраенне знялі на час рамонту.
Асноўная версія прычыны пажару – памылка пры рамонтных працах.
К-84 «Екатеринбург» – атамная субмарына класу «Дэльфін», на караблі ўстаноўленыя два атамныя рэактары, узбраенне можа складаць да 16 ядравых балістычных ракетаў.
belsat.eu