Мікалай Лазавік: Я таксама быў на плошчы


“Дзякуй Богу, усё прайшло спакойна”.

Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік паведаміў, што прысутнічаў на “рэпетыцыі плошчы” 24 лістапада, але відовішча яго не захапіла. Ён здзівіўся, што на імпрэзу прыйшлі не ўсе кандыдаты ў прэзідэнты, а толькі тры: Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Мікалай Статкевіч.

Паводле ацэнак Лазавіка, увечары 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў Менску сабраліся некалькі соцень чалавек [паводле іншых ацэнак – ад 1,5 тыс. да 2 тыс. чалавек]. “У іх жа адных чальцоў ініцыятыўных групаў каля 10 тысячаў, а прыйшло 200–300 чалавек”, – абурыўся ён.

Мікалай Лазавік назваў падзею “выклікам для Цэнтральнай выбарчай камісіі” ды паведаміў, што сходу трэба даць юрыдычную ацэнку. Лазавік зазначыў, што для кандыдатаў у прэзідэнты існуе дзве санкцыі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі: папярэджанне і скасаванне рэгістрацыі. А таксама трэцяе выйсце – “памілаваць”. Якое рашэнне прыме Цэнтрвыбаркам, будзе вядома ў аўторак, 30 лістапада.

belsat.eu

Стужка навінаў