Павысіць штрафы для пешаходаў прапаноўвае ініцыятыва «Стоп-ДАІ»


Яе ўдзельнікі падкрэсліваюць, што ў большасці ДТЗ вінаватыя пешаходы.

За апошнія 9 месяцаў на дарогах Гарадзеншчыны загінулі амаль 100 чалавек.

Вынікі ананімнага анкетавання наконт прычынаў ДТЗ, у якім брала ўдзел 1 тыс. чалавек, разглядалі на апошнім паседжанні Гарадзенскай абласной пракуратуры, прысвечаным рэалізацыі Канцэпцыі бяспекі дарожнага руху.

Пры гэтым у спісе прычынаў вялікай колькасці здарэнняў на дарогах недысцыплінаванасць пешаходаў заняла другое месца. На першым – нізкая падрыхтаванасць кіроўцаў. Сярод найбольш частых адказаў аказаліся таксама ўказанні на адсутнасць парковачных месцаў у горадзе і хібы ў працы ДАІ па прыцягненні вінаватых да адказнасці.

«Працаўнікам ДАІ прасцей аштрафаваць адну машыну, чым ганяцца за дзесяццю парушальнікамі на нагах, бо штрафы для кіроўцаў у дзесяткі разоў вышэйшыя, але па факце менавіта з-за неасцярожнасці пешаходаў здараецца найбольш аварыяў. Адказнасць мусіць быць суразмерная правапарушэнню», – мяркуе каардынатар ініцыятывы «Стоп-ДАІ» Аляксандр Старычэнкаў. На ягонае меркаванне, гэта магло б паспрыяць большай дысцыпліне на дарогах краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў