Як у Менску адзначылі Гэлаўін


“Гэлаўін – гэта як Новы год. Гэта спосаб адарвацца ад рэчаіснасці, увасобіць сябе ў чымсьці новым, на адну некім сябе ўявіць”, – гаворыць пра Гэлаўін адзін з удзельнікаў святочнага маскараду.

У Менску каля двух дзясяткаў чалавек у адмысловых касцюмах і макіяжы сустрэліся на Кастрычніцкай плошчы. “Гэлаўін – вясёлае свята, усе ў такіх пацешных касцюмах, усе просяць сфатаграфавацца, весела, шмат пазітыву”, – адзначыў другі ўдзельнік маскараду.

Традыцыйна Гэлаўін святкуюць у апошні дзень кастрычніка. Ён вядзе гісторыю з дахрысціянскіх вераванняў кельтаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Ірландыі.

belsat.eu

Стужка навінаў