44-ы дзень пратэстаў. Галоўнае


Belsat.eu падводзіць вынікі 44-га дня супрацьстаяння паміж уладамі і беларускім грамадствам.

Святлана Ціханоўская ў Бруселі.

Святлана Ціханоўская, Вольга Кавалькова і Павел Латушка сустрэліся з міністрамі замежных справаў 27 краінаў Еўразвязу. Сябры Каардынацыйнай рады выступілі на паседжанні Еўрапарламенту па міжнародных справах. У сваіх выступах яны распавялі пра неабходнасць дыялогу дзеля мірнай перадачы ўлады.

Hавiны
Святлана Ціханоўская, Вольга Кавалькова і Павал Латушка выступілі ў Еўрапарламенце
2020.09.21 18:43

Выданню «Наша ніва» пагражаюць штрафам за тое, што кіраўніцтва газеты своечасова не паведаміла пра раненне журналісткі Наталлі Лубнеўскай. Журналістку паранілі падчас асвятлення акцыі пратэсту 10 жніўня гумавай куляй у нагу.

10 жніўня Наталля Лубнеўская працавала на вуліцы Кальварыйскай у Менску. Журналістку, якая асвятляла падзеі з масавай акцыі пратэсту, паранілі. Невядомая асоба стрэліла ёй гумавай куляй проста ў нагу.

38 дзён Наталля была ў шпіталі. Пасля таго як яе выпісалі з больніцы, яна атрымала бальнічны і перадала яго ў бухгалтэрыю. У рэдакцыі палічылі, што яе бальнічны адносіцца да катэгорыі «траўма на вытворчасці». А калі з бухгалтэрыі звярнуліся ў «Белдзяржстрах», то там папярэдзілі, што «Наша ніва» мусіць атрымаць штраф, паколькі рэдакцыя не паведаміла своечасова пра здарэнне і не правялі ўласнага расследавання, акрамя таго, рэдакцыя не перадухіліла «няшчасны выпадак на вытворчасці».

«Мы яго не перадухілілі, не правялі ўласнае расследаванне на працягу трох дзён і не паведамілі пра выпадак у адпаведныя інстанцыі. Зараз чытаю заканадаўства, разбіраюся», – пракаментаваў «Белсату» галоўны рэдактар Ягор Марціновіч.

Hавiны
«Нашай Ніве» пагражае штраф за сітуацыю з раненнем журналісткі Наталлі Лубнеўскай
2020.09.21 16:32

 

 

У Салігорску шахцёр адмовіўся падымацца на паверхню пасля змены.

Алег Кудзелка.
Фота: t.me/stachkom

Салігорскі шахцёр Алег Кудзелка адмовіўся выходзіць на паверхню, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні стачкаму. Сярод патрабаванняў шахцёра – адстаўка гендырэктара АТТ «Беларуськалій», вызваленне затрыманых сябраў стачкаму, спыніць ціск на сябраў стачкаму, адмяніць рашэнне па звальненні бастуючых, спыніць бязмежжа сілавікоў.

Пазней Алег Кудзелка ўсё ж падняўся на паверхню. Яго пасадзілі ў машыну хуткай і разам з невядомымі асобамі завезлі ў псіханеўралагічны дыспансер, дзе правяралі, ці няма ў яго крыві алкаголю.

У гэты час шахцёра прыйшлі падтрымаць іншыя працаўнікі «Беларуськалію». Міліцыянты затрымалі мітынгоўцаў, праз некалькі гадзінаў усіх вызвалілі, акрамя старшыні страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна.

КДБ працягнуў тэрмін расследавання крымінальнай справы супраць Віктара Бабарыкі. Пры гэтым спецслужбоўцы не называюць тэрміны расследавання.

Віктар Бабарыка.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Віктар Бабарыка знаходзіцца за кратамі ад 18 чэрвеня. Яму прад’яўленыя абвінавачанні па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У прыватнасці, экс-кіраўнік «Белгазпрамбанку» абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і атрыманні хабару. Апроч Віктара за кратамі ўтрымліваецца і ягоны сын Эдуард.

Hавiны
Суд пакінуў Марыю Калеснікаву пад вартай
2020.09.21 19:22

Менскі гарадскі суд вырашыў пакінуць сяброўку прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву пад вартай. Суд не задаволіў хадайніцтва яе абароны аб змене меры стрымання.

Марыя Калеснікава ўдзельнічала ў пасяджэнні па скайпе – з ізалятара ў Жодзіна.

«Суд не агучваў аніякіх аргументаў у нашай справе, толькі дырэктыўная частка. Мы яшчэ самыя не ведаем, якія аргументы ў суда, атрымаем копію пастановы і тады толькі даведаемся. І на падставе гэтага ліста будзе далей складаць скаргі. Заўтра ж мы падамо скаргу ў гарадскі суд Менску. Пасля таго, як скарга патрапіць у суд, яе разгледзяць цягам трох дзён», – распавяла «Белсату» Людміла Казак, адвакат Марыі Калеснікавай.

У паседжанні суда Марыя Калеснікава прысутнічала праз відэасувязь. Яе падтрымаць прыйшлі бацька, родныя, сябры, а таксама амбасадары краінаў ЕЗ.

Марыю Калеснікаву арыштавалі ў межах крымінальнай справы аб публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч.3 арт.361 КК), распачатай Генеральнай пракуратурай.

У дачыненні Марыі Калеснікавай і Максіма Знака з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Таксама затрыманы Ілля Салей, былы адвакат Калеснікавай.

7 верасня спецслужбы выкралі Марыю Калеснікаву і планавалі прымусова яе вывезці за мяжу. Аднак аперацыяў спецслужбаў правалілася: у нейтральнай зоне на мяжы Марыя парвала свой пашпарт, выскачыла з аўта і вярнулася на беларускую тэрыторыю.

Размова
Андрэй Елісееў: Пуцін загадаў Лукашэнку адсекчы камунікацыю з заходнімі лідарамі
2020.09.21 22:20

 

«Медиазона. Беларусь» апублікавала відэа з камеры запісу назірання з пад’езду, дзе жыў Генадзь Шутаў. Яго смяротна паранілі ў Берасці 11 жніўня.

Афіцыйная версія МУС: Шутаў напаў на сілавікоў з арматураю, яны абараняліся і таму былі змушаныя выстраліць у мужчыну.

Але на апублікаваным відэа бачна, што ў руках Шутава нічога не было.

 

NEXTA апублікаваў звесткі на больш як 70 супрацоўнікаў віцебскага АМАПу.

На гэты раз звесткі апублікаваныя разам з хатнім адрасам і нумарамі тэлефонаў. Інфармацыю можна знайсці па спасылцы ва ўкладцы «Лист2».

Раней NEXTA выклаў у агульны доступ звесткі больш як 2000 працаўнікоў міліцыі.

Стужка навінаў