431 новы выпадак інфікавання каронавірусам за мінулы дзень


3 кастрычніка ў Беларусі зарэгістравалі 79 852 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 з пачатку пандэміі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Прырост за апошнія содні – 431 выпадак.

Ачунялі і выпісаныя агулам 75 148 пацыенты (з іх 166 за апошнія содні), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Цягам усяго перыяду эпідэміі на тэрыторыі краіны памерла 851 асоба (з іх 7 за апошнія содні).

Усяго ў краіне правялі 1 916 340 тэстаў (больш за 19 тыс за апошнія содні).

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў