Менскія кіроўцы не вераць у новыя кошты паліва


Апытаныя кіроўцы даволі стрымана каментавалі навіну пра зніжэнне цаны на паліва. «Сёння апусцілі, а праз пару дзён зноў падымуць», – так адрэагаваў адзін з аўтамабілістаў на просьбу падзяліцца ўражаннямі ад новых коштаў паліва.

Цягам апошніх двух тыдняў кошт бензіну вырас амаль удвая. Таму кіроўцы на вуліцах Менску казалі не пра паніжэнне коштаў, што адбылося 9 чэрвеня на распараджэнне Аляксандра Лукашэнкі, а пра дарагоўлю паліва: «Вядома, усё гэта рэзка ўдарыла. Заробкі засталіся ранейшымі».

На патрабаванне Лукашэнкі канцэрн «Белнафтахім» 9 чэрвеня знізіў рознічныя цэны на паліва на 13–22 %.

belsat.eu

Стужка навінаў