Сяргей Балыкін: Гэта капітуляцыя


На змену беларускаму рублю ізноў прыходзіць долар? Эканаміст Сяргей Балыкін лічыць, што сфера выкарыстоўвання замежнай валюты бліжэйшым часам будзе павялічвацца.

“Я думаю што будзе дазволена выкарыстоўваць валюту у разліках, магчымае таксама з’яўленне валютных крамаў, калі валютны крызіс зацягнецца. Магчыма і ў іншых сферах, напрыклад, у гатэлях і таксі, можна будзе разлічыцца валютаю”, – гаворыць эксперт.

Дазвол жа Нацыянальнага банку выкарыстоўваць ва ўнутраных разліках валюту, на думку Сяргея Балыкіна, не прывядзе да пазітыўных зменаў. “Ад гэтага валюты больш не стане. Фактычна гэта капітуляцыя. Фактычна гэта легалізацыя таго, што і так адбываецца дэ-факта”, – падкрэслівае эканаміст.

Сяргей Балыкін зазначае, што беларускі рубель імкліва здае свае пазіцыі. Ён перастаў быць сродкам ашчаджэнняў і нават сродкам меры кошту тавару – шмат на якія з іх цэны пазначаюцца ў валюце. Далейшая “даларызацыя” будзе біць па найменш забяспечным і абароненым слаям насельніцтва – упэўнены Сяргей Балыкін.

belsat.eu

Стужка навінаў