Якое надвор’е чакае беларусаў у навагоднюю ноч і ў пачатку года?


У навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца даволі цёплае надвор’е. Але пасля наступлення новага года давядзецца істотна ўцяпляцца: маразы будуць даходзіць да 20 °С.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: mosty.fpb.1prof.by

31 студзеня ў Беларусі прагназуецца мокры снег і дождж, пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны. На паўночным усходзе магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ад 0 °С да + 6 °С.

У сталіцы будзе воблачна з праясненнямі, дождж і мокры снег. Тэмпература складзе 2–4 °С цяпла, вецер заходні, 4–9 м/с, магчымыя парывы да 12 м/с.

Тым не менш ужо першага студзеня пачнецца ўварванне халоднага арктычнага паветра. Халадаць пачне ўжо ў першыя дні новага года.

Ужо 2 студзеня тэмпература будзе вагацца ад + 1 °С на паўднёвым захадзе да – 12 °С на паўночным усходзе. А на Раство прагназуецца паніжэнне тэмпературы да 7–14 °С марозу, на паўночным усходзе да мінус 15–20 °С. Істотных ападкаў не чакаецца.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў