Інфармацыю Беларускага расследавальніцкага цэнтру прызналі «экстрэмісцкай»


Улады Беларусі назвалі інфармацыйную прадукцыю Беларускага расследавальніцкага цэнтру «экстрэмісцкай», паведамляе Генпракуратура.

Беларускі расследавальніцкі цэнтр. Скрыншот: investigatebel.org

Інфармацыйная прадукцыя Беларускага расследавальніцкага цэнтру («Belarusian Investigative Center z.s».), якая размешчаная на 19 інфармацыйных рэсурсах, а таксама лагатыпы арганізацыі, якія змяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigate», што адносяцца да гэтай арганізацыі, прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». З адпаведнай ініцыятывай выступілі пракуроры гораду Менску.

Беларускі расследавальніцкі цэнтр вядомы сваймі гучнымі расследаваннямі, якія раскрываюць карупцыйныя сувязі з удзелам Лукашэнкі і яго набліжаных. Апошняе расследаванне, якое прадставіў цэнтр, стала маёмасць і заробкі алігарха Юрыя Чыжа.

Hавiны
Юрый Чыж страціў прыхільнасць Лукашэнкі, але частку бізнесу здолеў захаваць
2022.10.31 17:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў