«ByPol» і план «Перамога» прызналі тэрарыстычнымі арганізацыямі


Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў «ByPol», аб’яднанне былых сілавікоў, не згодных з палітыкай гвалту рэжыму, тэрарыстычнай арганізацыяй.

Александр Азаров, представитель инициативы BYPOL
Аляксандр Азараў, кіраўнік ініцыятывы «ByPol».
Фота: АГ / Белсат

«Паводле заявы Генеральнага пракурора Андрэя Шведа, Вярхоўны Суд прызнаў нефармальную арганізацыю «ByPol» з структурнымі падраздзяленнямі «Сітуацыйна-аналітычны цэнтр», якія ўваходзяць у яе, і «Мабілізацыйны план «Перамога» тэрарыстычнай», – паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

У ведамстве адзначылі, што з 30 жніўня дзейнасць «ByPol» на тэрыторыі Беларусі забароненая. Удзел у ёй прывядзе да крымінальнай адказнасці.

Заява аб прызнанні «ByPol» тэрарыстычнай арганізацыяй была накіраваная ў суд 11 жніўня пасля таго, як кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў увайшоў у склад Аб’яднанага пераходнага кабінету дэмакратычных сілаў на пасадзе, раўназначнай кіраўніку МУС.

Hавiны
Генпракуратура просіць прызнаць BYPOL тэрарыстамі. Яго кіраўнік увайшоў у Кабінет, створаны Ціханоўскай
2022.08.11 13:44

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў