Пасля ператрусу затрымалі аднаго супрацоўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны»


Днём 31 жніўня стала вядома пра ператрус у адной з найстарэйшых экалагічных арганізацыяў Беларусі – «Ахове птушак бацькаўшчыны». Вечарам з’явіліся падрабязнасці.

Ілюстрацыйнае фота. Астравец, Беларусь. 25 красавіка 2021 года.
Фота: ВК / Белсат

Telegram-канал арганізацыі расказаў:

«Прадстаўнікі міліцыі забралі толькі копіі некаторых дакументаў, з чым іх візіт звязаны, нам самім пакуль невядома. Затрымалі нашага супрацоўніка, спадзяемся, хутка ён будзе на волі і вернецца да аховы дзікай прыроды».

Дырэктар «Аховы птушак» Аляксандр Вінчэўскі казаў «Медыязоне», што ператрус цягнуўся каля гадзіны, сілавікі паводзілі сябе карэктна, папрасілі копіі некаторых фінансавых дакументаў, праверылі тэлефоны супрацоўнікаў і з’ехалі.

«У пастанове шмат было чаго напісана. Шмат было ўсялякіх артыкулаў, цэлы абзац», – расказаў Вінчэўскі.

НДА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заснаваная ў 1985 годзе і вядомая тым, што працуе над захаваннем разнастайнасці відаў і экасістэмаў Беларусі, прыцягваючы насельніцтва ў актыўную ахову прыроды. У арганізацыі каля трох тысячаў сябраў.

У гэты ж дзень Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Экадом», а Менскі гарадскі суд пачаў разглядаць справу аб ліквідацыі экалагічнай грамадскай арганізацыі «Багна».

Аналітыка
Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам
2021.07.23 19:45

АА belsat.eu

Стужка навінаў