Два гады «хіміі» і «хатняй хіміі» за каментары, 15 содняў за размову з АМАП. Прысуды 31 жніўня


Два гады «хатняй хіміі» становяцца стандартам у пакаранні за каментары ў інтэрнэце. Але калі каментар пра міністра Караева, «хімія» ўжо не хатняя.

Дзяржабвінаваўца Аліна Касьянчык на судзе (у цэнтры). Менск, Беларусь. 15 сакавіка 2021.
Фота: Белсат

У судзе Першамайскага раёну Менску 31 жніўня разглядзелі чарговую крымінальную справу за «Абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ), піша праваабарончы цэнтр «Вясна». Суддзя Анастасія Ляйкоўская прызнала 43-гадовую бухгалтарку Юлію Куксу вінаватай у абразе памочніцы пракурора Фрунзенскага раёну Аліны Касьянчык і прысудзіла два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Артыкулы
2 гады «хатняй хіміі» атрымала мянчанка за адмову здаваць кватэру памочніцы пракурора Касьянчык
2021.06.30 11:45

Кукса размясціла каментар (змест якога не раскрываюць) у Telegram-чаце «Партызаны» пад пастом з асабістымі звесткамі Касьянчык як рэакцыю на прысуд за надпіс «Не забудем! Не простим!». Праз месяц яна сама выдаліла каментар. 14 красавіка Куксу па дарозе на працу затрымалі байцы ГУБАЗіК.

На судзе сама Касьянчык дапытвала абвінавачаную: пытала, чаму тая не папрасіла прабачэння раней, чаму палічыла вырак за надпіс занадта жорсткім, не маючы юрыдычнай адукацыі. Касьячык заявіла, што не паверыла ў раскаянне падсуднай, але прасіла не пазбаўляць Куксу волі.

Hавiны
Памочніца пракурора Аліна Касьянчык атрымала падзяку ад Лукашэнкі
2021.08.24 12:14

Абвінавачаная ж на судзе казала, што наведвала ўсе маршы пратэсту і засталася прыхільніцай Віктара Бабарыкі.

Капітан міліцыі Андрэй Комар. Бабруйск, Беларусь. 14 сакавіка 2019 года.
Фота: uvd.mogilev.by

Паводле таго самага артыкулу, расказвае «Вясна», у Гомлі асудзілі мясцовую жыхарку Алесю Бахун. Яна ў ліпені 2020 года пакінула каментар «Ну і хара» на старонцы актывісткі Вольгі Карач пад пастом пра бабруйскага ўчастковага Комара. Па месцы жыхарства Бахун паўгода таму праводзілі ператрус.

Суддзя Яўген Шаршнёў прысудзіў Бахун два гады «хатняй хіміі» і кампенсацыю «пацярпеламу» ў памеры 1000 рублёў.

Гэта не першы прысуд за каментары на старонках Карач. 19 жніўня на два гады «хатняй хіміі» асудзілі мянчанку Вольгу Варывончык, 24 жніўня – на тыя ж два гады «хатняй хіміі» асудзілі гарадзенца Андрэя Крысюка.

Hавiны
Два гады «хіміі» за абразу Лукашэнкі ў відэачаце. Размову запісаў і выклаў у інтэрнэт былы міліцыянт
2021.08.27 20:09
Юрый Караеў.
Фота: mvd.gov.by

Але за слова «сволочь» на адрас міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева жыхара Баранавічаў Андрэя Званарова асудзілі на два гады звычайнай «хіміі» – абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Званароў 28 кастрычніка 2020 года пракаментаваў гэтым словам допіс з фота Караева у Telegram-канале «Бараўкі свабодныя». Падсудны цалкам прызнаў віну і растлумачыў, што заклікаў выключна да мірнага вырашэння праблемаў у грамадстве і абурыўся тым, што Караеў заклікаў бяздумна выкарыстоўваць баявую зброю супраць мірных пратэтоўцаў.

Пракурор Іван Гардзей запатрабаваў пакаранне ў два гады «хіміі» і канфіскацыю тэлефона, суддзя Іна Паўлоўская пагадзілася.

Артыкулы
Эксперты пацвердзілі голас Юрыя Караева на запісе з патрабаваннем «прыбіраць»
2021.08.26 11:49

Таксама 31 жніўня асудзілі на 15 дзён чалавека, які размаўляў з байцамі АМАП на менскай вуліцы Зыбіцкай. Як піша Telegram-канал назіральнікаў «Вясны», 38-гадовы Максім Пятровіч набываў там ежу, а каля яго стаялі байцы АМАП у форме.

Што за размова між імі адбылася, невядома, але яго затрымалі «паводле падазрэння ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», а ён нібыта «адмовіўся выйсці са службовага аўтамабіля, упіраўся, чым аказаў непадпарадкаванне міліцыянту».

Сам падсудны на пытанне суддзі аб прычынах затрымання сказаў: «Пакрыўдзіліся, напэўна, можа, я ім не тое што сказаў». Суддзя Дзмітрый Карасюк асудзіў яго на 15 дзён арышту за «непадпарадкаванне» (арт. 24.3 КаАП РБ).

Hавiны
Мужчыну асудзілі на «хатнюю хімію» за «паклёп» на самбіста, які пагражаў вольным спартоўцам
2021.08.26 16:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў