Затрыманне на мяжы і прысуд ваеннаслужачаму. Рэпрэсіі за 31 траўня


«Белсат» працягвае адсочваць факты рэпрэсіяў, з якімі сутыкнуліся жыхары Беларусі, нязгодныя з фальсіфікацыяй выбараў, гвалтам сілавікоў і вайной ва Украіне. Распавядаем, пра што стала вядома 31 траўня.

Днём 31 траўня на польска-беларускай мяжы быў затрыманы чалавек. Паведамляецца, што мужчыну 40-50 гадоў затрымалі па вяртанні ў Беларусь на памежным пункце Тэрэспаль-Берасце. Мужчыну знялі з аўтобуса пасля дагляду і ў кайданках пасадзілі ў міліцэйскую машыну.

Былой бухгалтарцы Менскага элетратэхнічнага заводу Ганне Карняенкі прысудзілі пяць гадоў калоніі. Жанчыну абвінавацілі ў незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых дадзеных (ч.3 арт. 203-1 КК) і распальванні варожасці (ч. 3 арт 130 КК). Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава. Суд пачаўся 19 траўня і праходзіў закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра сутнасць абвінавачання практычна няма. Вядома, што Ганну звольнілі з працы пасля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, затым яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення.

Ганна Карняенка. Крыніца: spring96.org

У судзе Горадні 15 траўня вынесены прысуд Юрыю Хлебаўцу за каментары ў тэлеграм-чатах. Гарадзенца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзілі на паўтара года «хіміі». Нагодай для пераследу сталі каментары ў чаце «Гародня-97». Прысуд вынес суддзя Уладзімір Пазняк. Юрыя вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Суд Жлобінскага раёну вынес прысуд ваеннаслужачаму Узброеных сіл Беларусі Аляксандру Строкаву за ўдзел у пратэсных акцыях у 2020 годзе. Аднак тады ён яшчэ не быў прызваны ў войска. Абвінавацілі яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава, якая прысудзіла мужчыне два месяцы арышту на гаўптвахце.

У Горадні затрыманы воін-інтэрнацыяналіст Юрый Слізевіч. 57-гадовы гарадзенец 14 гадоў адпрацаваў дырэктарам у фірме «Элефант і К», якая займаецца рамонтам транспарту і абслугоўвала, у тым ліку, Гарадзенскае тралейбуснае ўпраўленне.

Hавiны
Палітзняволеная гомельская журналістка Ларыса Шчыракова сустрэлася з сынам у СІЗА
2023.05.31 14:22

Следства ў справе палітзняволенага гарадзенскага журналіста і актывіста Паўла Мажэйкі завершанае, усе справы перададзеныя ў суд, і, верагодна, неўзабаве адбудзецца судовае паседжанне. Вядома, што журналіста абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Якія менавіта дзеянні ставяць яму ў віну, дагэтуль не вядома.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў